- Главная
- Новости
- Великие мореходы Беларуси
- Книга ПАМЯТИ
- Кают – компания
- Путешествие во времени
- Форум
- 2014.08.24 БЕЛОРУССКАЯ СОСНА НА РОССИЙСКОЙ ЗЕМЛЕ
- 2016.07.05 Как днепровские моряки Берлин брали
- 2016.08.09 "Ссохшийся Ленинград корочки хлебной ждет..."
- 2016.12.17 БАЛТИЙСКАЯ ПРОПИСКА "МИНСКА"
- 2016.12.17 На просторах Мирового океана: белорусские города в названиях морских судов
- 2017.01.13 Судьба "Минска": как советский авианосец превратили в китайский луна-парк
- 2017.01.17 ПОСЛЕДНИЙ МАТРОС С “АВРОРЫ”
- 2017.02.10 ЗАЧИСЛЕН НА КРЕЙСЕР «ВАРЯГ»
- 2018.07.14 Моряки земли Белорусской.
- 2018.09.25 Морской спецназ Первой мировой: сделано в Белоруссии
- Боцманская дудка
- Высказывания контр-адмирала, командира дивизии атомных подводных лодок Северного флота.
- Газета "Красный Днепровец" 1944 года
- Днепровская флотилия от Волги до Шпрее
- Знак "За дальний поход"
- КОМАНДИР ПАРТИЗАНСКОГО ОТРЯДА МИШКА-МОРЯК
- Крейсер "АВРОРА"
- МАТРОССКИЙ ВОРОТНИК ( гюйс )
- МОРСКАЯ ДУША
- Морские имена в названиях улиц города Минска.
- Моряки-белорусы в русско-японской войне
- Наше творчество и наши таланты
- Непобедимый старшина
- ПОДВОДНИКИ - БЕЛОРУСЫ ПЕРЕПИСЫВАЮТСЯ С ЗЕМЛЯКАМИ
- Праздники ВМФ
- СПАСАЛ ПОДВОДНУЮ ЛОДКУ КУРСАНТ…
- Сайт Черкашина Николая Андреевича — блог, книги и записи от писателя-мариниста
- 1_Брестская организация БСВМ
- 2_Витебская организация БСВМ
- 3_ГОМЕЛЬСКАЯ организация БСВМ
- 4_Гродненская организация БСВМ
- 5_Минская областная организация БСВМ
- 2017.02.10 Именем нашего земляка Ивана Хурса назван военный корабль российского флота
- 2017.03.02_«Иван Хурс» – именем уроженца Пуховичского района назван новейший боевой корабль российского военно-морского флота
- 2017.03.06 Российские моряки несут службу в белорусских лесах
- 2017.05.10 9 МАЯ В Д. СКОВШИН УСТАНОВЛЕНА МЕМОРИАЛЬНАЯ ДОСКА В ЧЕСТЬ МОРЯКА-ПОДВОДНИКА КОНСТАНТИНА ПУЗЕВИЧА
- 2017.05.11 Поэтическая встреча «Хочу я к истине дотронуться руками...»
- 2017.05.20 Гимназия №1 г.Борисов
- 2018.02.26 Воздух, земля и вода. Представители разных родов войск в Солигорске объединились для доброго дела
- 2018.03.23 "Акула из стали". Как белорус служил на самой большой атомной подлодке в мире
- 2018.03.23 43-й узел связи ВМФ России «Вилейка» (радиостанция «Антей»)
- 2018.03.23 Есть такая профессия – военный моряк
- 2018.03.29 Встретились бывшие моряки
- 2018.04.23 Подвиг балтийца. 19 августа 100 лет со дня рождения исполнится нашему земляку Михаилу Гармозе
- 2018.05.10 Так держать, старший матрос Гедроиц!
- 2018.06.15 Тайны затонувшего корабля
- 2018.06.18 Броня истории
- 2018.06.22 ПОЧТИЛИ ПАМЯТЬ НАШИХ ЗЕМЛЯКОВ
- 2018.10.15 Семак Василий Павлович.
- 2018.11.15 Боевые звезды Гоцка
- 2018.11.15 Возвращение в потерянный мир. В борьбе с английским флотом.
- 2018.11.15 Возвращение в потерянный мир. В мятежном Кронштадте.
- 2018.11.15 Возвращение в потерянный мир. Как спасали Балтийский флот.
- 2018.11.15 Это Березина
- 2019.02.18 Новое социальное партнёрство – новые возможности
- 2019.03.11 УРОЖЕНЕЦ Д. КРАСНОЕ НА МОЛОДЕЧНЕНЩИНЕ КАПИТАН 1-ГО РАНГА ФРАНЦ ЛОГУНОВИЧ
- 2019.04.07 Боевая служба на морской глубине
- 2019.04.09 ЖИТЬ И ПОМНИТЬ!
- 2019.04.17 БОЕВЫЕ МИЛИ РЕЧНЫХ КОРАБЛЕЙ
- 2019.04.18 «Здравствуй, Игорь!..»: История клетчанина, погибшего на подводной лодке «Комсомолец»
- 2019.05.08 Соловецкий юнга
- 2019.05.19 Памятному знаку - быть!
- 2019.05.20 Осваивал гидрокосмос.
- 2019.05.20 Устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Валянцiна Холада
- 2019.06.19 Белорусский исток адмирала
- 2019.07.01 ПРОПАВШИЙ БЕЗ ВЕСТИ…
- 2019.07.26 Автопробег ветеранов военно-морского флота Беларуси и России прошел через Оршу.
- 2019.08.13 Защитнику Отечества посвящается: моряк из Узденщины – Чигирь Геннадий Константинович
- 2019.08.21 Письмо в БЕЛОРУССИЮ
- 2019.08.22 Семь футов под килем пожелали земляки моряку-белорусу, стерегущему восточные рубежи России.
- 2020.01.27 Проект “Герои и подвиги: на морских рубежах”
- 2020.02.06 Ветеран Владимир Парабкович - об омраченном детстве, смелых военных операциях на черноморском эсминце и мирной жизни
- 2020.03.16 Пуховчане были в рядах моряков-балтийцев, которые сражались с фашистскими оккупантами.
- 2020.04.02 У іх дзве радзімы — Беларусь і Расія!
- 2020.07.01 Леонид Станкевич, капитан второго ранга:«…Легче всего дышится на родной земле»
- ГВАРДИИ КРАСНОФЛОТЕЦ Владимир Ефимович Парабкович
- 6_МОГИЛЁВСКАЯ организация БСВМ
- 7_ Минская организация БСВМ
- МОРЯКИ БЕЛАРУСИ ВСПОМИНАЮТ…
- Морская АВИАЦИЯ
- Морская ПЕХОТА
- РУНДУК (архив)
У іх дзве радзімы — Беларусь і Расія!
2 апреля 2020
Надзея і Генадзій Лескаўцы разам ужо амаль 48 гадоў, 16 з якіх пражылі ў Расіі, у Мурманскай вобласці
Другога красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у сям’і Лескавец з Беразіно асаблівы дзень, можна сказаць, нават свята. Надзея Паўлаўна і Генадзій Дзмітрыевіч зноў і зноў пераглядаюць велізарны сямейны альбом: згадваюць сваю маладосць, жыццё ў Мурманскай вобласці, мора, службу…
Надзея Паўлаўна нарадзілася ў далёкім горадзе Грэміха Мурманскай вобласці. А Генадзій Дзмітрыевіч мясцовы – з Бярэзіншчыны. Дзіўна, як жа яны пазнаёміліся?!
— Нас звёў лёсчараўнік, — расказвае гаспадар. – Вучыўся я ў Пуш-кінскім ваенным вучылішчы. Пасля яго заканчэння мяне накіравалі служыць на флот – у Мурманскую вобласць у горад Грэміха.
— А я працавала ў часці, — згадвае Надзея Паўлаўна. – Адразу ж запрыкмеціла маладога, прыгожага, статнага Гену. Пачалі сустракацца. А хутка і вяселле згулялі.
Лескаўцы жылі ў ваенным гарадку, працавалі і з нецярпеннем чакалі водпуск, каб хутчэй адправіцца ў Беларусь, на радзіму мужа.
— У Беразіно мы хадзілі ў лес, гулялі, адпачывалі, падарожнічалі па Беларусі. Загаралі на рэчцы так, што былі чорнымі, і сябры нават думалі, што адпачывалі на поўдні. Ехаць да Беразіно, вядома ж, было доўга. Спачатку да Мурманска на цеплаходзе альбо верталёце, а затым у Беларусь — на поездзе. А бывала і такое, што толькі прыедзем у Беларусь, мужа тут жа выклікаюць на службу, — згадвае Надзея Паўлаўна. – Ведаеце, жонкай ваеннага быць вельмі складана. Жывеш у чаканні, перажываеш, розныя ж сітуацыі бываюць.
У 1988 годзе Генадзій Дзмітрыевіч у званні маёра выйшаў на пенсію.
— І вырашылі перабрацца ў Беларусь, на Бярэзіншчыну, — згадвае Надзея Паўлаўна. – Ці было страшна так кардынальна мяняць жыццё? Зусім не! Я любіла Бярэзіншчыну. Яна не была для мяне чымсьці невядомам, чужым. А за столькі гадоў усё тут стала родным, сваім, мілым сэрцу – другой радзімай.
Але сувязь з Расіяй Лескаўцы не страцілі. Дачка Наталля з мужам Сяргеем жывуць і працуюць у Маскве. Ды і сябры з ваеннага гарадка часта наведваюцца ў госці да Надзеі Паўлаўны і Генадзія Дзмітрыевіча.
— Людзі на Поўначы такія ж гасцінныя, усмешлівыя, добразычлівыя, як і беларусы. У нас жа ў гарадку амаль усе былі ваеннымі, жылі дружна, дапамагалі адзін аднаму. Ды і зараз падтрымліваем сувязь. Да нас часта прыязджаюць пагасціць сябры, — расказваюць Лескаўцы.
— А я і сама люблю падарожні-чаць, — дадае жанчына. – На радзіме, у Мурманскай вобласці, даўно не была. Але ў мінулым годзе наведвала дачку ў Маскве. Таксама цёплыя ўспаміны засталіся пасля адпачынку ў Карпатах, Польшчы, Друскінінкаі. Я, увогуле, актыўны чалавек. Не люблю сядзець на адным месцы – пас-таянна ў руху.
— Я ж дамасед, рэдка куды выязджаю з Беразіно, — заўважае гаспадар. – Хацелася, вядома ж, пабываць у горадзе Грэміха, але гэта зараз вельмі складана… Пабачыць любімае мора, якое сніцца мне па начах…
Дарэчы, Надзея Паўлаўна і Генадзій Дзмітрыевіч шчаслівыя бабуля і дзядуля — у іх дзве ўнучкі і ўнук.
Старэйшая Аляксандра скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, малодшая Настасся вучыцца на другім курсе ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, унук Вячаслаў яшчэ школьнік – дзевяцікласнік.
У сям’і Лескавец шмат традыцый. Адна з іх – усе святы адзначаць разам, адной дружнай вялікай сям’ёй. Вось зусім нядаўна ўсе збіраліся на дзень нараджэння: Генадзію Дзмітрыевічу споўнілася 70 гадоў. Віншаванні, шчырыя словы пажаданняў…
— А яшчэ на Новы год мы апранаем касцюмы, віншуем адзін аднаго і раздаём падарункі. І не проста іх дорым, а, так сказаць, шукаем: хаваем падарункі, і па розных падказках неабходна іх адшукаць. Весела!
Адным словам, Надзеі Паўлаўне і Генадзію Дзмітрыевічу няма часу, каб сумаваць, скардзіцца на жыццё. Яны пастаянна ў руху, занятыя справай. Жанчына і зараз кожны дзень спяшаецца на працу ў дзіцячы садок. Стаж работы — больш за 40 гадоў. І ўвесь час з дзецьмі.
— Калі мы перабраліся на Бярэзіншчыну, уладкавалася ў дзіцячы садок выхавальнікам. Праца складаная, — дадае Надзея Паўлаўна. — Але мне з дзецьмі цікава, лёгка, яны дораць пазітыў, зараджаюць энергіяй.
І вечарам гаспадыня не сядзіць на канапе перад тэлевізарам, а з ранняй вясны да позняй восені завіхаецца ў агародзе.
— А яшчэ я заядлы кветкавод, — расказвае гаспадыня. — Асабліва падабаюцца петуніі і ружы. Вось ужо пасадзіла цюльпаны і астры. Галоўны памочнік, вядома ж, муж. Любіць пакамандаваць, дзе, што, як садзіць, адным словам – ваенны.
— Я ж хачу падказаць, як лепей што рабіць, — дадае Генадзій Дзмітрыевіч. – Але маё, можна сказаць, “уладанне”, не агарод, а…куры. Яны мае любіміцы, з задавальнен-нем даглядаю іх.
А любіміца ўсёй сям’і — пародзіс-тая кошка.
— Дайруша – наша маленькая прыгажуня-пястуха, — з цеплынёй расказваюць гаспадары.
Лескаўцы — даўнія сябры-падпісчыкі “Бярэзінскай панарамы”. Выпісваюць больш за 30 гадоў, адразу ж, як пераехалі на Бярэзіншчыну.
— Не, зусім не складана чытаць газету на беларускай мове, — дадае Надзея Паўлаўна. — Усё разумею. Памятаю, калі толькі прыехала ў Беразіно, крыху было складана разу-мець беларускую мову, размаўляць на ёй. Але хутка прывыкла. У садку ж развіваем у дзетак беларускае мысленне, нават у малодшай групе.
Здаецца, Генадзій Дзмітрыевіч і Надзея Паўлаўна такія розныя, у кожнага свой характар, свае захапленні. Але разам яны ўжо 48 гадоў.
— Сямейнае жыццё – гэта складаная штодзённая праца, — заўважаюць гаспадары. — Бясспрэчна, у нас бывала ўсяго: сварыліся, але праз некалькі хвілін мірыліся. Галоўнае ў сям’і — цярпенне, узаемапаразуменне. Спрэчнае пытанне – знайшлі кампраміс, вырашылі. Пасварыліся? Папрасілі прабачэння – памірыліся, забыліся і ідзяце далей. Шчыра прызнаемся, мы ўжо не ўяўляем жыццё адзін без аднаго і ўдзячны лёсу, што звёў нас.
Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.