Ваенныя маракі ў запасе і ў адстаўцы, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, адзначылі Дзень ВМФ

27.07.2025

Штогод у апошнюю нядзелю ліпеня тысячы жыхароў нашай краіны адзначаюць прафесійнае свята ваенных маракоў — Дзень Ваенна-Марскога Флоту. 

27 ліпеня ў сталіцы ля абеліска «Мінск — горад-герой» сабраліся тыя, хто служыў у Ваенна-Марскім Флоце, члены іх сем’яў.

Роўна ў 10:00 прагучаў бой карабельнай рынды. Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пачаўся ўрачысты мітынг. Удзельнікаў свята павіншаваў старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз вайсковых маракоў» капітан 2 рангу Валерый Халадзілін кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Быстроў.

Пасля хвіліны маўчання па загінуўшых у баях і паходах, памерлым ваенным маракам адбылося ўзнагароджанне ветэранаў ВМФ за актыўную грамадскую і ваенна-патрыятычную работу.

Па заканчэнні афіцыйнай часткі свята ўдзельніцы вакальнай групы «Гармонія» падарылі ваенным маракам свае песні.

Мерапрыемства завяршылася сумесным фатаграфаваннем.

Арганізатар мерапрыемства — грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюзайсковых маракоў».

 

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў