- Главная
- Новости
- Флотоводцы-земляки
- Книга ПАМЯТИ
- Кают – компания
- Путешествие во времени
- Форум
- "Березина" - ККС
- "Бобруйск" - речной монитор
- "Брест" - МПК
- "Брест" - ПСКР
- "Брестский комсомолец" - ГБРК Р-6
- "Буг" - ПСКР
- "Буг" - плавбаза
- "Витебск" - речной монитор
- "Гродно" - АПЛ Б-138
- "МИНСК" - БДК
- "МИНСК" -ТАКР
- "Минск" - ЛЭМ
- "Минск" - ПСКР
- "Минский комсомолец" - АПРК К-206
- "Неман" - ПСКР
- 2004.04.03 Российский флот вооружился белорусским трактором
- 2005.03.18 Создавший образ Александра Маринеско
- 2005.11.01 Десять лет «автономки»
- 2013.07.21 Крепить сотрудничество между братскими народами
- 2016.07.05 Как днепровские моряки Берлин брали
- 2016.12.17 На просторах Мирового океана: белорусские города в названиях морских судов
- 2017.01.17 ПОСЛЕДНИЙ МАТРОС С “АВРОРЫ”
- 2017.02.10 ЗАЧИСЛЕН НА КРЕЙСЕР «ВАРЯГ»
- 2018.09.25 Морской спецназ Первой мировой: сделано в Белоруссии
- Боцманская дудка
- Выйдут ли США из НАТО?
- Высказывания контр-адмирала, командира дивизии атомных подводных лодок Северного флота.
- Газета "Красный Днепровец" 1944 года
- Днепровская флотилия от Волги до Шпрее
- Знак "За дальний поход"
- Крейсер "АВРОРА"
- МАТРОССКИЙ ВОРОТНИК ( гюйс )
- МОРСКАЯ ДУША
- Моряки-белорусы в русско-японской войне
- ПЕРВЫЙ В МИРЕ
- ПОДВОДНИКИ - БЕЛОРУСЫ ПЕРЕПИСЫВАЮТСЯ С ЗЕМЛЯКАМИ
- Порядок отбития склянок на корабле
- Праздники ВМФ
- БОЦМАН
- БЧ1_БСВМ Брестской обл.
- БЧ2_БСВМ Витебской обл.
- БЧ3_БСВМ Гомельской обл.
- БЧ4_БСВМ Гродненской обл.
- БЧ5_БСВМ Минской обл.
- 01.08.2022 По главной улице с оркестром: борисовские моряки отметили свой праздник.
- 2004.12.07 Семь футов под килем пожелали земляки моряку-белорусу, стерегущему восточные рубежи России.
- 2006.05.06 Восьмидесятилетний юнга
- 2011.02.25 Ад лейтэнанта да палкоўніка прайшоў Іван Чарняўскі
- 2012.10.20 …Чтобы жизнь не прошла даром
- 2014.08.07 День памяти о жертвах Первой Мировой войны в Забродье
- 2016.05.04 МАТРОС “ВАРЯГА” ИЗ ДЕРЕВНИ ПОДКОСЬЕ
- 2017.02.10 Именем нашего земляка Ивана Хурса назван военный корабль российского флота
- 2017.03.02_«Иван Хурс» – именем уроженца Пуховичского района назван новейший боевой корабль российского военно-морского флота
- 2017.03.06 Российские моряки несут службу в белорусских лесах
- 2017.05.10 9 МАЯ В Д. СКОВШИН УСТАНОВЛЕНА МЕМОРИАЛЬНАЯ ДОСКА В ЧЕСТЬ МОРЯКА-ПОДВОДНИКА КОНСТАНТИНА ПУЗЕВИЧА
- 2017.05.11 Поэтическая встреча «Хочу я к истине дотронуться руками...»
- 2017.05.20 Гимназия №1 г.Борисов
- 2018.02.26 Воздух, земля и вода. Представители разных родов войск в Солигорске объединились для доброго дела
- 2018.03.23 "Акула из стали". Как белорус служил на самой большой атомной подлодке в мире
- 2018.03.23 43-й узел связи ВМФ России «Вилейка» (радиостанция «Антей»)
- 2018.03.23 Есть такая профессия – военный моряк
- 2018.03.29 Встретились бывшие моряки
- 2018.04.23 Подвиг балтийца. 19 августа 100 лет со дня рождения исполнится нашему земляку Михаилу Гармозе
- 2018.05.10 Так держать, старший матрос Гедроиц!
- 2018.06.15 Тайны затонувшего корабля
- 2018.06.18 Броня истории
- 2018.06.22 ПОЧТИЛИ ПАМЯТЬ НАШИХ ЗЕМЛЯКОВ
- 2018.10.15 Семак Василий Павлович.
- 2018.11.15 Боевые звезды Гоцка
- 2018.11.15 Возвращение в потерянный мир. В борьбе с английским флотом.
- 2018.11.15 Возвращение в потерянный мир. В мятежном Кронштадте.
- 2018.11.15 Возвращение в потерянный мир. Как спасали Балтийский флот.
- 2018.11.15 Это Березина
- 2019.02.18 Новое социальное партнёрство – новые возможности
- 2019.03.11 УРОЖЕНЕЦ Д. КРАСНОЕ НА МОЛОДЕЧНЕНЩИНЕ КАПИТАН 1-ГО РАНГА ФРАНЦ ЛОГУНОВИЧ
- 2019.04.09 ЖИТЬ И ПОМНИТЬ!
- 2019.04.17 БОЕВЫЕ МИЛИ РЕЧНЫХ КОРАБЛЕЙ
- 2019.04.18 «Здравствуй, Игорь!..»: История клетчанина, погибшего на подводной лодке «Комсомолец»
- 2019.05.08 Соловецкий юнга
- 2019.05.19 Памятному знаку - быть!
- 2019.05.20 Осваивал гидрокосмос.
- 2019.05.20 Устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Валянцiна Холада
- 2019.06.19 Белорусский исток адмирала
- 2019.07.01 ПРОПАВШИЙ БЕЗ ВЕСТИ…
- 2019.07.26 Автопробег ветеранов военно-морского флота Беларуси и России прошел через Оршу.
- 2019.08.13 Моряк из Узденщины – Чигирь Геннадий Константинович
- 2019.08.21 Письмо в БЕЛОРУССИЮ
- 2019.08.22 Семь футов под килем пожелали земляки моряку-белорусу, стерегущему восточные рубежи России.
- 2020.01.27 Проект “Герои и подвиги: на морских рубежах”
- 2020.02.06 Ветеран Владимир Парабкович - об омраченном детстве, смелых военных операциях на черноморском эсминце и мирной жизни
- 2020.02.22 Нашёл свой берег
- 2020.02.26 КАПИТАН ПЕРВОГО РАНГА ВАЛЕРИЙ ДУБОВИК ДАЖЕ В ОТСТАВКЕ ЖИВЕТ МОРЕМ
- 2020.03.16 Пуховчане были в рядах моряков-балтийцев, которые сражались с фашистскими оккупантами.
- 2020.04.02 У іх дзве радзімы — Беларусь і Расія!
- 2020.07.01 Леонид Станкевич, капитан второго ранга:«…Легче всего дышится на родной земле»
- 2021.01.04 Новый год на субмарине
- 2021.02.05 «Пока работаю, живу». Партизан, артиллерист, моряк, писатель – основные этапы жизненного пути заслуженного соотечественника.
- 2021.05.06 «Награда для военного моряка»: Клетчанину Леониду Станкевичу вручили медаль к 150-летию подводного флота России
- 2021.07.30 Верят моряки в свою мечту
- 2021.12.06 В Солигорске открылся музей Военно-морского флота
- 2022.02.22 15 ЛЕТ СРЕДИ ВОЛН ПРОВЕЛ АНАТОЛИЙ МИГАЛЬ
- 2023.02.24 В Марьиной Горке открыт оригинальный указатель улицы, названной в честь вице-адмирала Ивана Хурса
- 2023.04.08 Освящение горсти земли с родины Героя Русско-японской войны
- ГВАРДИИ КРАСНОФЛОТЕЦ Владимир Ефимович Парабкович
- Знаки узла связи ВМФ «Антей»
- БЧ6_БСВМ Могилёвской обл.
- БЧ7_ БСВМ г.Минска
- ДМБовский альбом.
- Морская АВИАЦИЯ
- Морская ПЕХОТА
- Наши таланты
- ПОИСК сослуживца
- РУНДУК
- Контакты
Ветеран Владимир Парабкович - об омраченном детстве, смелых военных операциях на черноморском эсминце и мирной жизни
06.02.2020
Юнга далёкага плавання
Памяць пра мiнулае дапамагае тым, хто жыве. Дзень Перамогi — святое свята, калi мы ўспамiнаем i дзякуем слаўнаму пакаленню, якое цаной неверагодных намаганняў выстаяла ў барацьбе з фашызмам, тых, дзякуючы каму мы сёння можам радавацца мiрнаму небу над галавой. Сёння мы пачынаем новы сумесны праект «Во славу общей Победы». Яго галоўныя героi, ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, раскажуць нам з вамi свае асабiстыя гiсторыi адвагi i мужнасцi.

Ветэран узнагароджаны ордэнам ВАВ II ступенi, шматлiкiмi медалямi, тройчы ўзнагароджваўся як актывiст Беларускага фонда мiру.
Ветэрану i iнвалiду Вялiкай Айчыннай вайны, капiтану 3-га рангу Уладзiмiру Парабковiчу 93 гады. Ён жыве ў Рэспублiканскiм iнтэрнаце ветэранаў вайны i працы ў Ждановiчах. Наш герой вайсковую прысягу прыняў яшчэ хлапчуком, устаўшы пад флаг легендарнай Салавецкай школы юнг першага набору Ваенна-Марскога флоту. Пра тое, як лёс закiнуў адважнага беларуса так далёка ад родных мясцiн, пра вучэбныя буднi i службу на «загавораным» эсмiнцы ён распавёў нам у падрабязнасцях.
«Дзiцём сябе не памятаю»
У сваiм пакоi суразмоўца аформiў у кнiжнай шафе цэлую экспазiцыю са сваiх успамiнаў, кнiг, публiкацый, фотаздымкаў пра жыццё, якое падносiла такiя вострыя сюжэты-вiражы, што цалкам можна было б зняць поўнаметражны кiнафiльм.
— Я з вёскi Цярэшкi Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi. Мамы не стала, калi мне было сем. Наогул не памятаю сябе маленькiм... Жыў у цёткi, працаваў у вёсцы разам з дарослымi, — успамiнае Уладзiмiр Яфiмавiч. — Потым паехаў з бацькам у Оршу, дзе скончыў 7 класаў. Памятаю, тата купiў мне новыя чаравiкi, якiя я насiў, задраўшы нос. I якое было гора, калi падрапаў iх сучком у лесе! Не ведаў яшчэ тады, што гэта быў яго апошнi падарунак.
У сонечны 22-i дзень чэрвеня 1941 года хлопчык збiраўся з бацькам на рыбалку, а пачалася вайна. Немцы бамбiлi Оршу. Падчас эвакуацыi з горада Парабковiчы трапiлi пад бамбёжку. Страшная карцiна назаўсёды ўрэзалася ў памяць:
— Неба пачарнела ад самалётаў, а на зямлi — забiтыя. Блiзка праляцеў самалёт. Бацька мой таксама ўпаў i не падняўся. Здавалася мне, што ён проста спiць, а мяне тады кантузiла... Шмат дзён я адчуваў, што ён жывы i мяне дагонiць, прачынаўся ноччу ад яго голасу…

Уладзiмiр Парабковiч пасля вучобы ў Салавецкай школе юнг, 1943 год.
Так падлетак застаўся сiратой. Iшоў пешшу, ехаў у таварняках на ўсход, зноў трапляў пад бамбёжкi. Уладзiмiр Яфiмавiч успамiнае тыя жудасныя днi:
— Сумняваюся, цi застаўся б я жывы, калi б не сустрэлася на маiм шляху шмат добрых людзей. На адной станцыi Тамбоўшчыны з цягнiка мы, брудныя абадранцы, кiнулiся ў пошуках ежы. Адна жанчына, цётка Поля, аддала мне дзве вараныя бульбiны i забрала мяне, зусiм хворага, да сябе. Выхадзiла, прапанавала застацца, але я сышоў. Вельмi хацеў трапiць на фронт, каб адпомсцiць за бацьку.
Валодзя трапiў у дзiцячы дом № 25 горада Мелекеса Куйбышаўскай вобласцi. Некалькi разоў з таварышамi ўцякаў на фронт, але яго лавiлi i вярталi назад. Але «не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло». На ваенна-марскi шлях хлопчыка накiраваў выпадак. У лесе пры нарыхтоўцы дроў для дзiцячага дома ён пашкодзiў палец рукi i трапiў у палiклiнiку. Каля гаркама марак расклейваў аб’явы аб наборы ў школу юнг на Салаўках. Валодзя з цiкаўнасцi падышоў да яго, напiсаў заяву, прайшоў медкамiсiю... Так i трапiў хлопец у юнгi, а потым — у флоцкi экiпаж.
«Не дрэйфуючы па жыццi»
Флот Савецкага Саюза ў пачатку вайны меў вострую патрэбу ў кадрах. У вераснi 1941 года пачалiся жорсткiя баi за Севастопаль, i абстаноўка на Балтыйскiм i Чорным морах стала вельмi напружанай. Базай навучання ваенных маракоў для ўсiх савецкiх флатоў стаў Вучэбны атрад Паўночнага флоту на востраве Вялiкi Салавецкi ў Белым моры. Пры iм i была сфармiравана Салавецкая школа юнг.
Худзенькага Валодзю пераапранулi ў флоцкую форму, з цяжкасцю падабраўшы патрэбны памер. Эмоцыi хлопца былi на мяжы:
— Калi ўбачыў сябе ў форме, быў на сёмым небе ад шчасця. Вучэбныя буднi на Салаўках праходзiлi цяжка. Нам трэба было пабудаваць школу з нуля, зрабiць уручную зямлянкi да першых замаразкаў. Днi напралёт капалi камянiсты грунт, спiлоўвалi дрэвы, карчавалi пнi... У кароткiх перапынках бегалi ў лес па ягады, мылiся ў возеры... Заняткi пачалiся 1 верасня 1942 года, потым нас перавялi ў будынак манастыра, дзе ўмовы пасля зямлянак здалiся раем.
Першы баявы паход
Праз год юнга атрымаў пасведчанне аб заканчэннi школы з адзнакай i папрасiў, каб яго накiравалi на Чарнаморскi флот. Так ён трапiў на эскадраны мiнаносец «Сообразительный» i стаў карабельным электрыкам. Дарэчы, на рахунку слаўнага экiпажа да канца вайны было 40 смелых канвойных i дзевяць дзёрзкiх набегавых аперацый, каля 300 адбiтых атак варожай авiяцыi, таму што ў «Сообразительного» быў мудры камандзiр. З Сяргеем Варковым, якi пазней атрымаў званне контр-адмiрала, карабель прайшоў 63 000 вогненных марскiх мiль.
Што дзiўна, карабель заўсёды знаходзiўся ў самым пекле бiтваў, але не атрымаў нiводнай прабоiны. На Чарнаморскiм флоце нават iшла пагалоска пра яго «загаворанасць». Але Уладзiмiр Яфiмавiч тлумачыць:
— Справа не ў магii i не ў цудах. Усё дасягалася за кошт цвёрдай дысцыплiны i ведання сваiх абавязкаў. Iснуе асаблiвая флоцкая роўнасць перад смерцю: альбо ўся каманда гiне, альбо ўся застаецца ў жывых...

Знакамiты чарнаморскi эсмiнец «Сообразительный».
Аднойчы эсмiнец павiнен быў выявiць i атакаваць падводную лодку працiўнiка. Наш юнга стаяў на баявым пасту:
— Чую раптам моцныя выбухi. Карабель нахiлiўся. Пачуў з перагаворнай трубы, што знiкла электрычнасць, не працуюць многiя прыборы. Разважаць не было калi, мяне праняло халодным потам. Iмгненна сарыентаваўся, знайшоў непаладку i лiквiдаваў яе. Аказалася, што з-за выбухаў адышлi ад гнёздаў засцерагальнiкi i выбiла адзiн з аўтаматаў на электрашчыце.
Ад камандзiра карабля перад усiм строем беларус атрымаў тады першую падзяку.
Мiр на зямлi — гэта шчасце
Уладзiмiр Яфiмавiч i да канца Вялiкай Айчыннай вайны нёс баявыя вахты на «загавораным» эсмiнцы. У 1945 годзе ён стаў камандзiрам аддзялення, замянiўшы сваiх старэйшых таварышаў. Дзень Перамогi сустрэў у Севастопалi. Ужо пазней даведаўся, што родныя землi былi акупiраваныя немцамi, што абодва яго дзядзькi ваявалi ў партызанскiм атрадзе.
Бачу, як усхваляваўся мой суразмоўца падчас маналога аб мiрным жыццi:
— Пасля дэмабiлiзацыi вярнуўся на радзiму, уладкаваўся на Мiнскi пенiцылiнавы завод, жыў у дзядзькi. Восенню 1951 года ва Уздзе Мiнскай вобласцi пайшоў працаваць намеснiкам дырэктара МТС па палiтычнай частцы. А ў 1952 годзе сустрэў выдатную дзяўчыну-доктара Машу Колас. Так у мяне, сiраты, з’явiлася сапраўдная сям’я. Разам з жонкай выхавалi дачку Алу, дружна пражылi i нават брыльянтавае вяселле адзначылi, але, на жаль, ужо сем гадоў Марыi Васiльеўны няма са мной.
Завочна Уладзiмiр Яфiмавiч скончыў Iнстытут народнай гаспадаркi iмя Куйбышава, займаў адказныя пасады, у тым лiку намеснiка старшынi Уздзенскага райвыканкама. Потым давялося сысцi на пенсiю — з-за пагаршэння здароўя.
Фота Вiталя Пiваварчыка i з архіва героя
Рундук (archive)
- июня 2023 (1)
- мая 2023 (7)
- апреля 2023 (5)
- марта 2023 (9)
- февраля 2023 (6)
- января 2023 (3)
- декабря 2022 (4)
- ноября 2022 (9)
- октября 2022 (10)
- сентября 2022 (27)
- августа 2022 (19)
- июля 2022 (10)
- июня 2022 (6)
- мая 2022 (3)
- апреля 2022 (11)
- марта 2022 (13)
- февраля 2022 (4)
- января 2022 (17)
- декабря 2021 (4)
- ноября 2021 (7)
- октября 2021 (6)
- сентября 2021 (8)
- августа 2021 (28)
- июля 2021 (4)
- июня 2021 (6)
- мая 2021 (5)
- апреля 2021 (9)
- марта 2021 (3)
- февраля 2021 (1)
- ноября 2020 (3)
Страницы
- 1
- 2
- 3
- 4
- далее ›
- шкентель »