- Главная
- Новости
- Флотоводцы-земляки
- Книга ПАМЯТИ
- Кают – компания
- Путешествие во времени
- Форум
- "Березина" - ККС
- "Бобруйск" - речной монитор
- "Брест" - МПК
- "Брест" - ПСКР
- "Брестский комсомолец" - ГБРК Р-6
- "Буг" - ПСКР
- "Буг" - плавбаза
- "Витебск" - речной монитор
- "Гродно" - АПЛ Б-138
- "МИНСК" - БДК
- "МИНСК" -ТАКР
- "Минск" - ЛЭМ
- "Минск" - ПСКР
- "Минский комсомолец" - АПРК К-206
- "Неман" - ПСКР
- 2004.04.03 Российский флот вооружился белорусским трактором
- 2005.03.18 Создавший образ Александра Маринеско
- 2005.11.01 Десять лет «автономки»
- 2013.07.21 Крепить сотрудничество между братскими народами
- 2016.07.05 Как днепровские моряки Берлин брали
- 2016.12.17 На просторах Мирового океана: белорусские города в названиях морских судов
- 2017.01.17 ПОСЛЕДНИЙ МАТРОС С “АВРОРЫ”
- 2017.02.10 ЗАЧИСЛЕН НА КРЕЙСЕР «ВАРЯГ»
- 2018.09.25 Морской спецназ Первой мировой: сделано в Белоруссии
- Боцманская дудка
- Выйдут ли США из НАТО?
- Высказывания контр-адмирала, командира дивизии атомных подводных лодок Северного флота.
- Газета "Красный Днепровец" 1944 года
- Днепровская флотилия от Волги до Шпрее
- Знак "За дальний поход"
- Крейсер "АВРОРА"
- МАТРОССКИЙ ВОРОТНИК ( гюйс )
- МОРСКАЯ ДУША
- Моряки-белорусы в русско-японской войне
- ПЕРВЫЙ В МИРЕ
- ПОДВОДНИКИ - БЕЛОРУСЫ ПЕРЕПИСЫВАЮТСЯ С ЗЕМЛЯКАМИ
- Порядок отбития склянок на корабле
- Праздники ВМФ
- БОЦМАН
- БЧ1_БСВМ Брестской обл.
- 2009.07.12 УСТАНОВКА ПАМЯТНОГО ЗНАКА В ЧЕСТЬ БРОНЕКАТЕРА №154
- 2010.02.16. Недорисованный портрет
- 2010.03.30 Подводник Виктор Лихтарович проплывал через Бермудский треугольник
- 2010.07.10 Ординар Леонида Скорины
- 2010.09.23. РОССИЙСКИЙ ФЛОТ зарождался и на берегах Пины
- 2010.10.18 Служили рядом земляки…
- 2011.03.13. Полесские гардемарины
- 2011.10.03 Стал артистом мичман
- 2012.02.22. Когда ветераны надевают парадную форму
- 2014.02.27 ПАДВОДНІК – НЕ ПРОСТА ПРАФЕСІЯ…
- 2014.03.15. ПРАЗДНИК ПАМЯТИ В ПИНСКЕ
- 2014.08.13. Мы помним и гордимся!
- 2014.09.24. День открытых дверей в «Центре юных моряков с флотилией города Бреста».
- 2019.02.15 Героической Днепровской флотилии — 100 лет
- 2019.03.21. МОРЯК-ПОДВОДНИК ИЗ СОШИЦЫ: ПОРТРЕТНАЯ ЗАРИСОВКА О ВИКТОРЕ ХВЕДЧЕНЕ
- 2019.03.28. В Пинске проходит фестиваль флотской песни «Поём о море».
- 2019.03.29. В Пинске прошли торжества, посвященные 100-летию Днепровской речной военной флотилии
- 2019.04.07 Пинск принимал фестиваль флотской песни «Поём о море» (видео)
- 2019.07.12. 75 лет Пинскому десанту
- 2019.10.19 Подвиг курсанта
- 2020.02.13 «История одной бескозырки» Её вот уже 60 лет бережно хранит Леонид Наврось из Олтуша (Малоритский район)
- 2020.04.02 Барановичская школа стала победителем Республиканского конкурса музеев учреждений образования. (Музей Г.Н.Холостякова)
- 2020.08.21 Степан Федорук. От Кустовичей до Балтийского моря
- 2020.10.21 В деревне Хидры состоялось открытие мемориальной памятной доски подводнику Александру Лисковичу
- 2020.12.31 Корабль своими руками. Пинчанин осуществил мечту детства
- 2021.04.05 Рамантыка і небяспека марской службы. Расказваем, як юнак з Лінова спраўдзіў сваю мару, стаў мараком і даслужыўся да капітана 3 рангу
- 2021.07.25 Аддаць свой глыток паветра іншаму. Успаміны пра курсанта-падводніка Аляксандра Лісковіча
- 2021.09.08 Александр Рогачук вручил медаль «Адмирал флота Советского союза С.Г. Горшков» брестчанину
- 2021.12.27 Неравнодушный и неугомонный
- 2022.02.16 От Дрогичина до Владивостока. Как парень из глубинки стал востребованным специалистом во всем СССР
- 2022.07.09 ОСТАВАТЬСЯ ЧЕЛОВЕКОМ
- 2022.07.31 Пинск отметил День военно-морского флота
- 2022.07.31 В Ивацевичах открывают Аллею адмиралов земли белорусской
- 2022.08.02 На Пинщине прошли памятные мероприятия к 130-летию полесского моряка Николая Титко
- 2022.09.17 «Служу Айчыне!». Клуб юных маракоў «Палескія Гардэмарыны» у Дзень народнага адзінства адзначыў 12-ю гадавіну сваёй дзейнасці
- 2022.11.24 Как в средней школе № 1 проходил урок мужества
- 2023.04.08 Памяць маракоў-падводнікаў, якія загінулі ў мірны час, ушанавалі ў Івацэвічах
- 2023.04.14 "Морское братство нерушимо"
- Ивацевичская районная организация ОО "БСВМ"
- Народный музей «Краснознамённой ордена Ушакова 1-й степени Днепровской военной флотилии и 1-го Учебного отряда Военно-Морского Флота СССР»
- Они освобождали город Пинск
- Пинчуки и пинчане. Портретная галерея.
- СЛУЖИТЬ ОТЧИЗНЕ – ВЫСШАЯ НАГРАДА.
- БЧ2_БСВМ Витебской обл.
- БЧ3_БСВМ Гомельской обл.
- БЧ4_БСВМ Гродненской обл.
- БЧ5_БСВМ Минской обл.
- БЧ6_БСВМ Могилёвской обл.
- БЧ7_ БСВМ г.Минска
- ДМБовский альбом.
- Морская АВИАЦИЯ
- Морская ПЕХОТА
- Наши таланты
- ПОИСК сослуживца
- РУНДУК
- Контакты
Подводник Виктор Лихтарович проплывал через Бермудский треугольник
30.03.2010
У савецкі час тэрміновая служба ў арміі не была абмежавана такімі цеснымі, як цяпер, тэрытарыяльнымі межамі. Многія беларускія хлопцы служылі на сопках Далёкага Усходу, у казахстанскіх стэпах, на мангольскай граніцы. І цяпер з задавальненнем расказваюць пра гэта сваім дзецям і ўнукам.
Жыхар Пружан Віктар Ліхтаровіч выконваў свой воінскі абавязак на Паўночным флоце, у якасці падводніка. Хто мог падумаць, што юнак з Жагалоў, дзе адзінай воднай прасторай з’яўлялася невялікая сажалка на ўскрайку вёскі, будзе баразніць акіян?
У вучэбным цэнтры горада маракоў Кранштадце Віктар атрымаў спецыяльнасць дазіметрыста. Гэта адбылося ў 1967 годзе. Што такое «атамныя рэактары» і «вымераць дозу» юнак упершыню пачуў менавіта тут, у вучэбцы. Такія звышсакрэтныя ваенныя аб’екты, як атамныя падводныя лодкі, тады яшчэ толькі пачалі з’яўляцца на ўзбраенні савецкага Ваенна-марскога флоту.
Віктар Іванавіч і цяпер памятае ўражанні ад першай сустрэчы з падлодкай. Адбылося гэта ў доку Кольскага заліва. Пяціпавярховая будыніна даўжынёй у 150 метраў уразіла сваёй велічнасцю. Як потым аказалася, не менш уражвала і яе баявая магутнасць: падлодка з атамнымі рэактарамі была аснашчана балістычнымі ракетамі.
Калі набіралі экіпаж, Віктар у ліку 150 падводнікаў сам вызваўся служыць у яго складзе. Першы паход у Атлантычны акіян адбыўся ў 1970-ым годзе. Юнак упершыню развітаўся з зямлёй на цэлыя тры месяцы.
— Служба аказалася нялёгкай,— расказвае Віктар Іванавіч.— Замкнутая прастора. Пастаянна адна і тая ж работа. Адны і тыя ж людзі побач. Кропак, маючых сувязь з нашай падлодкай, было шмат па розных гарадах. Але зно-сіны з роднымі здараліся вельмі рэдка…
Тым не менш, пасля двух гадоў тэрміновай службы Віктар застаўся на звыштэрміновую. За 12 з паловай гадоў ён удзельнічаў у пяці такіх паходах. Акрамя таго, безумоўна, было і шмат кароткатэрміновых выхадаў у мора — на двое-трое сутак.
За гэты час Віктар Іванавіч шмат чаго пабачыў на свеце. Не з кніг і кінастужак ведае, што такое Баранцава (вядомая падлодка «Курск» выходзіла ў плаванне менавіта з іх базы), Карыбскае, Саргасава моры, плаваў да Афрыкі, на экватар, праз Бермудскі трохвугольнік, да Амерыкі, Кубы… З яго ўдзелам савецкія падводнікі пракладвалі сабе шлях да Амерыкі праз Паўночны полюс. На полюсе падлодцы было дазволена рэдкае ў такіх выпадках свята — усплыць. Увесь экіпаж выйшаў на палубу.
— Якія ўражанні? Надзвычай свежае паветра! Гэта немагчыма перадаць словамі,— успамінае Віктар Іванавіч.
Пра сваю службу ён можа расказваць суткамі. Як падлодка трапіла пад абстрэл, як ліквідоўвалі працяканне ў рэактары і пажар, запускалі з-пад вады ракеты…
Аднойчы выйшлі са строю абодва кампрэсары Sullair (аўтаномнае жыццязабеспячэнне экіпажа), якія выпрацоўваюць з марской вады кісларод. Паветра з кожнай мінутай станавілася ўсё больш цяжкім, а падводнікі — падобнымі на сонных мух. Стварылася су-р’ёзная небяспека і для экіпажа, і для самой падлодкі. Камандзір выклікаў мічмана: «Давай, Іванавіч, паспрабуй!..»
Віктар Іванавіч не любіць пра гэта расказваць. Ён увогуле чалавек сціплы, нешматслоўны. Ну, паадкручваў-пазакручваў што трэба. І ўсё-такі запусціў тыя кампрэсары. Так, няпроста было: мучыла слабасць ад недахопу кіслароду, цесната, перашкаджала барада («Трэба ж было яе якраз адгадаваць!»)…
Але ён быў малады, выдатна тэхнічна падрыхтаваны, і падлодка засталася жыць. За гэты подзвіг у мірны час Віктар Ліхтаровіч быў адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Яго вочы быццам набраліся колеру тых мораў і акіянаў, дзе мерала мілі пад вадой родная «К-219». Відаць, нездарма так чакала любая Сонечка свайго падводніка! Перад тым, як Віктару падпісалі кантракт на звыштэрміновую службу, яны пажаніліся. Дзіма нарадзіўся, калі маладыя прыехалі ў Жагалы ў водпуск. Радзіма Юлі — пасёлак Гаджыева Мурманскай вобласці. Жэнькі — Севераморск.
На заслужаны адпачынак Віктар Ліхтаровіч пайшоў у 34 гады. Тады яму можна было выбіраць для пражывання любы горад, акрамя Масквы і Ленінграда. Але на сямейным савеце выбралі Пружаны, дзе жылі бацькі…
Пасля службы Віктар Іванавіч яшчэ доўгі час працаваў (ну, які пенсіянер з 34-гадовага мужчыны?): загадчыкам гаспадаркі у санэпідстанцыі, слесарам па рамонту аўтамашын на станцыі тэхабслугоўваня, вадзіцелем у ПМК-21…
А начамі яму і цяпер, здараецца, сніцца, што час збірацца ў паход. І быццам бы ён ведае, што там будзе вельмі цяжка без зямлі і родных, але тым не менш сэрца ахінае невыказная асалода ад сустрэчы з магутным акіянам…
Рундук (archive)
- июня 2023 (3)
- мая 2023 (7)
- апреля 2023 (5)
- марта 2023 (9)
- февраля 2023 (6)
- января 2023 (3)
- декабря 2022 (4)
- ноября 2022 (9)
- октября 2022 (10)
- сентября 2022 (27)
- августа 2022 (19)
- июля 2022 (10)
- июня 2022 (6)
- мая 2022 (3)
- апреля 2022 (11)
- марта 2022 (13)
- февраля 2022 (4)
- января 2022 (17)
- декабря 2021 (4)
- ноября 2021 (7)
- октября 2021 (6)
- сентября 2021 (8)
- августа 2021 (28)
- июля 2021 (4)
- июня 2021 (6)
- мая 2021 (5)
- апреля 2021 (9)
- марта 2021 (3)
- февраля 2021 (1)
- ноября 2020 (3)
Страницы
- 1
- 2
- 3
- 4
- далее ›
- шкентель »