Ваенны расійскі карабель будзе насіць імя беларуса

Zviazda.By05.12.2013

Мінск, Гомель, Брэст… Гэта не толькі сталіца і абласныя цэнтры Рэспублікі Беларусь. Гэтыя гарады маюць непасрэднае дачыненне да ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі.

У Беларусі беражліва захоўваюць традыцыі ваенных маракоў, ганарацца іх подзвігамі. Вось чаму па распараджэнні Мінгарвыканкама № 354 ад 19 красавіка 2001 года ўстаноўлены шэфскія сувязі з экіпажамі караблёў Расіі. За Заводскім раёнам беларускай сталіцы замацаваны памежны вартавы карабель «Мінск» Калінінградскага пагранічнага рэгіянальнага кіравання, а вялікі дэсантны карабель «Мінск» Балтыйскага флоту — за Маскоўскім раёнам.

1386217519144_1

Нашы абласныя цэнтры таксама не застаюцца ў баку ад флоцкіх спраў: на Паўночным флоце ёсць малы супрацьлодачны карабель — МПК «Брэст», былы «Брэсцкі камсамолец», а ў складзе Каспійскай флатыліі — малы артылерыйскі карабель МАК-160 «Гомель».

У хуткім часе ваенна-марскі флот Расіі папоўніцца яшчэ адным караблём, назва якога таксама звязана з Рэспублікай Беларусь: ён будзе насіць імя нашага земляка, віцэ-адмірала Івана Кузьміча Хурса…

На суднабудаўнічым заводзе «Паўночная верф» Санкт-Пецярбурга ў лістападзе 2013 года адбылася закладка першага серыйнага судна сувязі. І загадам Галоўнакамандуючага ВМФ Расіі яму прысвоена імя «Іван Хурс».

Іван Кузьміч Хурс нарадзіўся 29 верасня 1922 года ў вёсцы Клетнае Дуброўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы паступіў у педагагічнае вучылішча. Аднак, скончыўшы два курсы, вырашыў звязаць сваё жыццё з морам. У 1939 годзе паступае і ў 1942 годзе заканчвае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М.В. Фрунзэ.

Пасля выпуску накіроўваецца на Чарнаморскі флот, дзе выконвае абавязкі камандзіра катара, а затым — дывізіённага артылерыста.

Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У прадстаўленні аб узнагароджанні старшага лейтэнанта Хурса ордэнам Айчыннай вайны І ступені, якое падпісаў камандзір 17-га асобнага дывізіёна тральшчыкаў, капітан-лейтэнант Іваноў, гаворыцца: «Камандзір 602-га тральшчыка старшы лейтэнант Хурс Іван Кузьміч за час знаходжання ў дывізіёне тральшчыкаў паказаў сябе выключна дысцыплінаваным і патрабавальным афіцэрам. Клапатлівы, ветлівы, камунікатыўны з таварышамі і карэктны з падначаленымі, у выніку чаго сярод асабовага складу карабля і дывізіёна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай.

Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву і арганізацыі службы на караблі таварыш Хурс у кароткі тэрмін (8 дзён) здолеў прыняць ад ВМФ ЗША тральшчык № 100, цяпер 602-і ў склад ВМФ СССР. У выключна складаных метэаралагічных умовах дзякуючы яго ўмеламу кіраўніцтву і ўмелай працы асабовага складу карабель быў прыведзены на асобную ваенна-марскую базу без аварый і паломак.

З прыходам на базу судна было накіравана на баявое траленне праліва Лаперуза ад варожых мін. І тут дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву камандзіра карабля экіпаж тральшчыка да 15 лістапада 1945 года вытраліў і расстраляў 43 міны праціўніка і правёў 32 караблі з найкаштоўнейшымі грузамі…».

1386217522601_2

У 1946 годзе Іван Кузьміч Хурс быў прызначаны начальнікам штаба дывізіёна, а затым камандзірам дывізіёна тральшчыкаў Ціхаакіянскага флоту. У 1951 годзе ён скончыў аддзяленне разведкі Вышэйшых акадэмічных курсаў, і з 1952 года Іван Кузьміч — афіцэр, старшы афіцэр, начальнік разведкі ВМФ СССР.

У 1959 годзе ён скончыў Ваенна-марскую акадэмію. У 1963—1971 гг. і ў 1973—1978 гг. — намеснік начальніка разведкі ВМФ, а ў 1971—1973 гг. — начальнік разведкі Чарнаморскага флоту. У 1978 — 1987 гадах — начальнік Разведупраўлення Галоўнага штаба ВМФ — намеснік начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы.

У 1987 годзе віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс сышоў у адстаўку. Ён унёс вялікі ўклад у развіццё пастаянна дзеючай сістэмы разведкі ВМФ, стварэнне разведвальных караблёў новага пакалення, спецыяльных сістэм… За што быў удастоены Дзяржаўнай прэміі, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, чатырма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу ва Узброеных сілах СССР» ІІІ ст., медалямі.

Віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс памёр 28 снежня 2002 года ў Маскве. І цяпер яго імя будзе насіць судна сувязі ваенна-марскога флоту Расіі.

Варта адзначыць, што галаўное судна сувязі гэтай серыі, спуск на ваду якога адбыўся 30 верасня на суднабудаўнічым заводзе «Паўночная верф», названа ў гонар віцэ-адмірала Юрыя Васільевіча Іванова, які таксама ўнёс значны ўклад у стварэнне і развіццё пастаянна дзеючай разведкі ВМФ.

Мікалай Бойка.

 

Судно связи проекта 18280 - большой разведывательный корабль ВМФ России. Его характеристики:
  • водоизмещение - 2500 т;
  • длина - 96 м;
  • ширина - 16 м;
  • осадка - 4 м;
  • скорость полного хода - 20 уз.;
  • дальность плавания - 8000 миль;
  • экипаж - 120 человек.
 
Вооружение:
  • артиллерийское - 2 установки МТПУ с пулеметами 14.5-мм КПВ (по др. данным - 4 установки);
  • зенитно-ракетное - ПЗРК.
 
Оборудование - комплекс оборудования для обеспечения навигации, связи и радиоразведки:
  • навигационная РЛС МР-231-3;
  • интегрированная мостиковая система "Мостик-18280";
  • аппаратно-программный комплекс технических средств пожарно-охранной автоматики и газового пожаротушения "Гамма-01Ф-18280" разработки и производства НПО "Пожарная автоматика сервис";
  • базовая система обеспечения электронной совместимости (ЭМС) радиолокационных обнаружительных и навигационных станций, систем управления зенитными артиллерийскими и ракетными комплексами, систем взаимного обмена информации "Подзаголовок-23";
  • корабельная система телевизионного вещания "Экран-ЦМ".
 
Главными особенностями судна связи проекта 18280 являются его многофункциональность, высокий уровень автоматизации и интеграции систем. Проект выполнен ОАО "Центральное конструкторское бюро "Айсберг" и имеет значительный потенциал для модернизации. Специально по заказу ЦКБ "Айсберг" для судов данного проекта на Коломенском заводе (входит в состав "Трансмашхолдинга") был разработан и собран абсолютно новый дизель-редукторный агрегат 5ДРА. Главная энергетическая установка корабля проекта 18280 включает два дизель-редукторных агрегата 5ДРА и предназначена для работы на винт регулируемого шага, что обеспечивает плавный набор мощностей от частичных до номинальных режимов, отмечается в материалах "Трансмашхолдинга". Дизель-редукторный агрегат изготавливается на базе восьмицилиндрового дизеля 11Д42 размерности 30/38 мощностью 1850 кВт (2516 л.с.). Судовой агрегат 5ДРА оборудуется современной электронной цифровой системой управления.
закладной знак корабль-разведчик "Иван Хурс"