У Мінску заклалі капсулы з зямлёй дзеля захавання памяці аб ваенных мараках, ураджэнцах Беларусі

11.05.24

 

11 мая ў крыпце Храма-помніка у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, адбыўся малебен і закладка ў нішы капсул з зямлёй з месца пахавання маракоў крэйсера "Вараг" у г. Уладзівастоку, героя руска-японскай вайны 1904 −1905 гг. камендара крэпасці "Порт-Артур" Рыгора Хадасевіча ў г. Арцём Прыморскага краю.

Пасля заканчэння цырымоніі ўдзельнікі мерапрыемства перайшлі ў Белую залу Храма-помніка, дзе прынялі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай падзеям і героям руска-японскай вайны 1904-1905 гг.

Перад прысутнымі выступілі: настаяцель Усіхсвяцкай парафіі протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў» капітан 2 рангу Валерый Халадзілін, віцэ-адмірал Ульян Байзерт, кіраўнік прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын, старшыня Арцёмаўскага мясцовага аддзялення Прыморскага краявога аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства — Таварыства вывучэння Амурскага краю падпалкоўнік Валянцін Кавальчук, член ГА «Беларускі саюз ваенных маракоў» кандыдат палітычных навук, дацэнт Мікалай Малішэўскі і іншыя.

Канферэнцыя завяршылася выступленнем арт-групы «Гармонія».

 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

https://zviazda.by/be/news/20240511/1715436670-u-minsku-zaklali-kapsuly-z-zyamlyoy-dzelya-zahavannya-pamyaci-ab-vaennyh