Маракі-падводнікі з Беларускага саюза ваенных маракоў наведалі выхаванцаў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра Смаргоні

Светлы шлях31.08.2016

Шчаслівага плавання ў моры пазнання!

моряки 024

Напярэдадні новага навучальнага года выхаванцаў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведалі смаргонскія сябры Беларускага саюза ваенных маракоў: старшыня мясцовай арганізацыі Уладзімір Казачонак, ветэран-падводнік, старшы мічман Пётр Гурскі і мічман Юрый Ардашэўскі.

З цікавасцю дзеці слухалі аповеды маракоў-падводнікаў пра сваю службу, марскія законы брацтва, далёкія экзатычныя краіны. Пільна разглядалі фотаздымкі з выявамі падводных лодак, абмацвалі корцік, нават прымяралі марскі кіцель. Госці падарылі выхаванцам прытулку шмат канцтавараў і рэчаў для асабістай гігіены.

З падарункамі завітала ў гэты ж дзень і старшыня Смаргонскага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Наталля Лабейка.

моряки 032моряки 017моряки 014моряки 013моряки 006моряки 027

Фота Алы СТРАШЫНСКАЙ.